У тэлеграм-канала прэс-службы Лукашэнкі скралі юзернэйм

(абноўлена) У тэлеграм-канала прэс-службы Аляксандра Лукашэнкі «Пул Первого» скралі юзернэйм. Цяпер па спасылцы t.me/pul_1 адкрываецца канал з эратычным кантэнтам для фут-фетышыстаў і назвай «Переходник».

Канал быў створаны 13 верасня і размясціў тры пасты.

Стары канал «Пул Первого» працуе і даступны падпісчыкам, але ў яго няма публічнага юзернэйма.

Дапоўнена

Па стане на 21:07, па юзернэйме @pul_1 зноў адкрываецца канал «Пул Первого».

Скрыншот тэлеграм-канала прэс-службы Лукашэнкі