У спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў дадалі некалькі СМІ

Міністэрства інфармацыі абнавіла спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў”. Паводле рашэння суда Горацкага раёна ў яго трапілі рэсурсы адразу некалькіх СМІ.

Суд палічыў “экстрэмісцкай” інфармацыйную прадукцыю:

  • деkóder [СПЕЦПРАЕКТЫ] (www.specials.dekoder.org);
  • “SALIDARNAST” (www.salidarnast.info);
  • “RTVI US” (www.rtvi.us);
  • “LIVE JOURNAL” (www.yadocent.livejoumal.com);
  • “today.ua” (www.today.ua).

Акрамя таго, у спіс трапіў YouTube “Право Голоса”.

Нагадаем, у Беларусі абвінавачанні ў экстрэмізме выкарыстоўваюцца для пераследу апанентаў Лукашэнкі і іншадумства ў цэлым.