МиГ-29 (серийный номер 18205). Фото: Минобороны Сербии
17 лістапада ў Сербіі разбіўся знішчальнік МіГ-29. Гэта адзін з самалётаў, які Беларусь перадала Сербіі ў 2019 годзе, піша сербскі авіяцыйны партал Tango Six.
Як паведамляла Міністэрства абароны Сербіі, крушэнне адбылося 17 лістапада ў 8:45 каля горада Стара Пазова. Самалёт належаў 204-й авіяцыйнай брыгадзе сербскіх Узброеных сіл. У выніку крушэння загінуў пілот.
Для расследавання інцыдэнту была створана камісія, якой даручана “устанавіць абставіны таго, што адбылося, і магчымую адказнасць ваеннай арганізацыі”. Таксама створана экспертная камісія ВПС, якая павінна ўстанавіць прычыны здарэння.
Паводле інфармацыі Tango Six, серыйны нумар самалёта, які разбіўся, – 18025. Гэта быў адзін з чатырох МіГ-29, якія Беларусь перадала Сербіі ў рамках ваенна-тэхнічнай дапамогі ў 2018 годзе. Па запыце сербскага боку самалёты прайшлі капітальны рамонт і мадэрнізацыю на 558-м Авіяцыйным рамонтным заводзе ў Баранавічах. У красавіку 2021 года Беларусь перадала Сербіі два самалёты (серыйныя нумары 18206 і 18207), у маі – два астатнія (18204 і 18205).
Самалёт, які разбіўся, быў пабудаваны ў 1987 годзе. Ён эксплуатаваўся ў 92-м знішчальным авіяцыйным палку ў Мукачаве (Украіна), у 787-м знішчальным авіяцыйным палку на авіябазе Фінаў у ГДР. У 1993 годзе быў перабазіраваны на аэрадром Рось у Беларусі, затым быў прыпісаны да 997-й авіябазы ў Бярозе, а ў 2010 годзе — да 61-й авіябазы ў Баранавічах.
У пачатку 2026 года менавіта на гэтым самалёце былі ўпершыню заўважаныя кітайскія звышгукавыя квазібалістычныя ракеты класа «паветра-зямля» CM-400AKG.