У Саратаве пасля атакі беспілотніка гарыць лагістычны цэнтр Ozon

Лагістычны цэнтр Ozon і хаб дастаўкі ў Саратаве трапілі пад атаку беспілотнікаў. Пра гэта паведаміла прэс-служба расійскай кампаніі.

“Мы аператыўна эвакуіравалі работнікаў, паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелых няма. Пачаўся пажар, на месцы працуюць экстранныя службы”, – гаворыцца ў паведамленні.

Да гэтага пра пашкоджанне грамадзянскай інфраструктуры праінфармаваў губернатар Саратаўскай вобласці.

Кадры, якія з’явіліся ў інтэрнэце, указваюць на вялікі маштаб пажару ў лагістычным цэнтры.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!