У самалёта, які ляцеў з Мінска ў Маскву, адмовіў рухавік

(абноўлена) У самалёта Boeing 737-800 авіякампаніі «Победа», які выконваў рэйс з Мінска ў Маскву, пры заходзе на пасадку ў аэрапорце Унукава адмовіў рухавік.

«Падчас заходу на пасадку на вышыні каля 1,5 кіламетра ў самалёта сам выключыўся адзін з рухавікоў. Перад гэтым у яго рэзка ўпалі абароты. У кабіне пілотаў адразу ж спрацавала сігналізацыя, якая апавяшчае пра няспраўнасць», — паведамляе тэлеграм-канал SHOT.

Паводле інфармацыі канала, экіпаж падаў сігнал тэрміновасці і працягнуў пасадку. Праз некалькі хвілін борт прызямліўся. Тэхнічная праверка пасля пасадкі не выявіла заўваг да тэхнічнага стану борта.

Паведамляецца, што рэйс быў тэхнічны.

дапоўнена

У авіякампаніі ўдакладнілі, што інцыдэнт адбыўся 1 лістапада. Пасажыраў на борце не было.

“Паведамленне Shot змяшчае недакладную інфармацыю пра кліентаў на борце самалёта “Победы”. 1 лістапада самалёт авіякампаніі выконваў тэхнічны перагон з Мінска ў Маскву без кліентаў на борце. У палёце экіпаж паведаміў пра няспраўнасць аднаго з рухавікоў. Самалёт паспяхова здзейсніў пасадку ў аэрапорце Унукава”, — заявіла авіякампанія агенцтву ТАСС.