У Расіі запусцілі мабільную сувязь 5G

У Расіі нарэшце запусцілі мабільную сувязь пятага пакалення. Сеткі 5G пачалі працаваць у 16 гарадах.

Усе чатыры аператары пачалі працаваць у Маскве, Санкт-Пецярбургу і Екацярынбургу. У Новасібірску, Казані, Самары, Ноўгарадзе, Краснадары, Ніжнім Ноўгарадзе, Цверы, Валгаградзе, Краснаярску, Пермі, Чэлябінску, Уфе, Яраслаўлі працуюць адзін ці два аператары.

У Беларусі сетка 5G запрацавала ў красавіку гэтага года. Ахоплены Мінск і абласныя цэнтры, акрамя Гродна.

Расія і Беларусь укаранілі сетку новага стандарту са спазненнем на некалькі гадоў у параўнанні з краінамі Еўропы.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!