Два БПЛА атакавалі грузавое судна ў нейтральных водах Фінскага заліва, сцвярджае губернатар Ленінградскай вобласці РФ Аляксандр Драздзенка.
“У нейтральных водах Фінскага заліва, у трох марскіх мілях ад мяжы Расійскай Федэрацыі, адбыўся напад на грузавое судна, якое накіроўвалася ў г. Калінінград, з ужываннем двух БПЛА. У дадзены момант праводзіцца эвакуацыя экіпажа. Наступствы ўдакладняюцца”, – напісаў ён у сваіх сацыяльных сетках.
Незалежнага пацвярджэння факта атакі на дадзены момант няма.
Драздзенка таксама паведаміў пра дронавую атаку на аб’екты ў Ленінградскай вобласці. Паветраную трывогу адмянілі толькі пасля 13:00 па мясцовым часе.