Фото: pixabay.com
Пяцёра службовых асоб па іску пракуратуры кампенсавалі шкоду ад пагаршэння якасці вады ў Рагачове. З іх спагналі больш за 15,6 тыс. рублёў.
29 красавіка 2026 года жыхары Рагачова пачалі скардзіцца на якасць вады: прысутнічаў старонні пах. Падача вады па водаправодзе была прыпыненая. Давялося арганізаваць падвоз вады ў цыстэрнах.
У сувязі з прыпыненнем падачы вады зроблены пераразлік платы за камунальныя паслугі за два дні.
“Праверка паказала, што з 27 па 29 красавіка работнікамі цэха водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі Рагачоўскага раёна пад кіраўніцтвам начальніка станцыі помпавага цэха выконваліся работы па афарбоўцы канструктыўных элементаў станцыі абезжалезвання. Вінаватыя асобы дапусцілі выкарыстанне эмалі і растваральніка, якія не прызначаныя для такіх мэт на названых аб’ектах. Гэтыя матэрыялы ўступілі ў хімічную рэакцыю з вадой, у выніку чаго адбылося пагаршэнне яе якасці”, – расказалі ў пракуратуры.
Адказнасць усклалі на начальніка помпавай станцыі, начальніка цэха водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі і яго намесніка, дырэктара філіяла і яго першага намесніка. Выдаткі, панесеныя на ліквідацыю наступстваў аварыйнай сітуацыі, прычынілі шкоду КВУП «Гомельводаканал» у памеры больш за 34 тыс. рублёў.