Каменный Лог. Фото: t.me/customs_bel
Маштабная рэканструкцыя пункта пропуску «Каменны Лог» на беларуска-літоўскай мяжы пачнецца 5 лістапада 2026 года. Завяршыць мадэрнізацыю плануюць у 2029 годзе.
Як паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце Беларусі, на час будаўнічых работ схема руху транспартных сродкаў у пункце пропуску будзе мяняцца. Пры гэтым зніжаць дзейную прапускную здольнасць не плануецца.
У ведамстве заклікалі ўлічваць будучыя змены пры планаванні паездак праз беларуска-літоўскую мяжу.