У працы сэрвісаў банка Revolut адбыўся збой. На недаступнасць праграмы ўказваюць карыстальнікі ў розных краінах Еўропы. Праблемы таксама пацвердзілі і ў банку.
“У цяперашні час назіраецца збой, які закранае працу шэрагу нашых сэрвісаў. Мы пацвярджаем, што грашовыя сродкі і даныя ўсіх нашых кліентаў знаходзяцца ў бяспецы.
Мы працуем над ліквідацыяй непаладкі з моманту яе выяўлення сёння раніцай; прыносім прабачэнні ўсім, каго закранула гэтая сітуацыя, і просім прабачэння за дастаўленыя нязручнасці”, – гаворыцца ў паведамленні.