Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы ў канцы кастрычніка і пачатку лістапада ліквідавала групу, якая займалася пастаўкамі прадукцыі ваеннага прызначэння ў Расію. Затрыманыя пяцёра грамадзян Польшчы і адна грамадзянка Расіі. У рамках следчых дзеянняў праведзены ператрусы ў 21 лакацыі на тэрыторыі трох ваяводстваў.
Затрыманым прад’яўлены абвінавачанні ў шпіянажы, а таксама незаконным абароце прадукцыі ваеннага прызначэння.
Суд пастанавіў змясціць пад варту чатырох падазраваных. У дачыненні да двух фігурантаў ужыты меры стрымання, не звязаныя з пазбаўленнем волі.
Паводле версіі следства, група дзейнічала з чэрвеня 2023 года па снежань 2025 года на тэрыторыі Польшчы, Літвы і Расіі. Яе члены адказвалі за закупку тавараў, забіралі іх і арганізоўвалі адпраўку на тэрыторыю Калінінградскай вобласці РФ.
Закупка тавараў ажыццяўлялася ў тым ліку ў інтэрнэт-крамах. Іх перавозілі ў аўтамабілях, абсталяваных тайнікамі. Падазраваныя шматкроць перасякалі польска-расійскую мяжу, частка партый пры гэтым была перахоплена польскімі службамі.
“Паводле папярэдніх даных, кошт элементаў амуніцыі, закупленых і нелегальна вывезеных у Расійскую Федэрацыю, перавышае 2 млн злотых (больш за 500 тыс. долараў)”, – гаворыцца ў паведамленні Нацыянальнай пракуратуры.
З яго вынікае, што гаворка ідзе пра гільзы і кулі.