Фото: gov.pl
Агенцтва ўнутранай бяспекі (ABW) Польшчы разам з Памежнай аховай затрымалі дзевяць грамадзян Украіны і двух грамадзян Беларусі. Яны будуць высланы з краіны.
Паводле версіі ABW, затрыманыя з восені 2025 года вербавалі і аплачвалі ўдзельнікаў дэманстрацый украінскіх бежанцаў. Грошы на гэтыя мэты паступалі з Расіі.
«Арганізатары імкнуліся паступова паўплываць на ўкраінскую супольнасць бежанцаў у Польшчы і выкарыстаць гэтую групу для прасоўвання палітычных лозунгаў. Для ініцыявання пратэстаў выкарыстоўваліся эмацыйныя тэмы, уключаючы інфармацыю пра карупцыйныя скандалы і бягучыя падзеі ва ўнутранай палітыцы Украіны.
Гэта прыклад дзеянняў, якія знаходзяцца ніжэй за парог класічнай агрэсіі, накіраваных на падрыў грамадскага даверу, распальванне напружанасці і выкарыстанне людзей, якія ратуюцца ад вайны, у якасці інструментаў расійскіх аперацый па аказанні ўплыву», — гаворыцца ў паведамленні агенцтва.
Затрыманні прайшлі ў Варшаве, Уроцлаве, Кракаве, Закопанэ і Быдгашчы.