У Польшчы за восем месяцаў затрымалі 400 беларусаў за парушэнне міграцыйнага заканадаўства

Памежная ахова Польшчы ў студзені-жніўні затрымала ўжо 400 грамадзян Беларусі за парушэнне міграцыйнага заканадаўства. Такія даныя прыводзіць Rzeczpospolita.

Усяго ж з 1 студзеня польскія памежнікі выявілі каля 8,3 тыс. замежнікаў, якія парушылі нормы ўезду і знаходжання. За ўвесь 2025 год было выяўлена 9,3 тыс. такіх парушальнікаў.

У студзені-жніўні часцей за ўсё затрымліваліся грамадзяне Украіны — 2,2 тыс. чалавек. Далей ішлі грамадзяне Калумбіі (1,4 тыс.) і Грузіі (748). Беларусы — на чацвёртым месцы. За імі ў статыстыцы — грамадзяне Малдовы (354 чалавекі).