Фото: Reform.by
У польскіх Седльцах расследуецца чарговая крымінальная справа аб незаконнай легалізацыі замежнікаў. Як паведамілі ў акруговай пракуратуры, затрыманыя двое грамадзян Украіны – 63-гадовы Генадзь Ч. і 50-гадовая Наталля Б.
Дзве кампаніі Polmetkon Poland sp. z o.o. і Polmekton PHUP sp. z o.o падавалі ў раённае бюро занятасці дакументы і запрашэнні на працу замежнікаў і атрымлівалі дакументы, неабходныя замежнікам для ўезду і легалізацыі ў Польшчы на падставе працы. Схемай у перыяд са студзеня 2018 года па люты 2026 года скарысталіся грамадзяне Украіны, Грузіі, Малдовы, Арменіі, Беларусі – усяго больш за 600 чалавек.
Затрыманыя заявілі аб сваёй невінаватасці і адмовіліся даваць паказанні. Яны знаходзяцца пад вартай.