У Польшчы падазраюць іранскі след у кібератацы на цэнтр ядзерных даследаванняў

У Польшчы падазраюць іранскі след у кібератацы на Нацыянальны цэнтр ядзерных даследаванняў, размешчаны пад Варшавай.

Як паведамляе RMF FM, днямі была зроблена спроба ўзлому сістэмы бяспекі на серверах цэнтра. Яна была прадухілена.

Віцэ-прэм’ер, міністр лічбавізацыі Кшыштаф Гаўкоўскі заявіў, што першапачатковыя дадзеныя аб атацы паказваюць на месцы, якія звязаны з Іранам. Ён таксама дапусціў, што гэта магло быць маскіроўкай.

«Усё паказвае на тое, што гэта іранская атака, але мы не выключаем і маскіроўку», — цытуе радыёстанцыя міністра энергетыкі Мілаша Матыку, які выказаўся ў аналагічным ключы.

Крыніцу кібератакі павінны ўстанавіць на працягу некалькіх дзён.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!