Фото: Reform.news
З радыяцыйна небяспечных зямель адчужэння ў Гомельскай вобласці выключылі ўчасткі агульнай плошчай каля 374 га. Іх перавядуць у гаспадарчае выкарыстанне “з забеспячэннем радыяцыйнага кантролю атрыманай прадукцыі”.
Гаворка ідзе пра ўчасткі ў Брагінскім, Буда-Кашалёўскім, Веткаўскім, Мазырскім і Чачэрскім раёнах.
Адпаведную пастанову Савета міністраў падпісаў прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын. Яна набывае моц з дня яе прыняцця, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.