Фото: pixabay.com
У панядзелак на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаецца +35… +39°С, месцамі +30… +34°С. У Мінску ўдзень слупок тэрмометра падымецца да +33… +35°С. Сіноптыкі абвясцілі чырвоны ўзровень небяспекі.
На 30 чэрвеня і 1 ліпеня абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. У гэтыя дні на большай частцы краіны чакаецца +30… +34°С, месцамі на поўдні і паўднёвым захадзе — да +35… +37°С. У Мінску 30 чэрвеня прагназуецца +30… +32°С, 1 ліпеня — +30… +31°С.