У палітзняволенай мастачкі Аксаны Шаляпінай выявілі анкалогію

У 48-гадовай палітзняволенай мастачкі Аксаны Шаляпінай у гомельскай калоніі выявілі анкалагічнае захворванне, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Шаляпіна знаходзіцца ў зняволенні амаль год і тры месяцы. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, цяпер большую частку часу яна праводзіць у медсанчастцы калоніі. Ці атрымлівае яна неабходную медыцынскую дапамогу, невядома.

У лістападзе 2025 года жанчыну прысудзілі да 3 гадоў калоніі паводле артыкула аб садзейнічанні “экстрэмісцкай” дзейнасці. Падставай стала дапамога некалькім дзясяткам палітвязняў, калі тыя знаходзіліся пад вартай. Жанчыну затрымалі ў чэрвені 2025 года.

Аксана Шаляпіна скончыла архітэктурны факультэт, з 2009 года займаецца алейным жывапісам у кірунку экспрэсіянізму.

У ліпені 2026 года праваабаронцы паведамілі пра анкалагічнае захворванне ў іншай палітзняволенай, Таццяны Колас. Яна таксама застаецца ў зняволенні.