Саўладальнік палаца Горватаў у Нароўлі апублікаваў у сацсетках здымак з чарговым этапам рэстаўрацыі палаца.
«Беларусь, Палац Горватаў у Нароўлі. Проста цяпер там ідзе шмат працаў, прыгожых вынікаў якіх яшчэ ня бачна. Але што паказаць – ёсць.
Фіналізацыя рэстаўрацыі атыку. Балюстрада, псеўдабалюстрада, поўная афарбоўка.
Гэта гістарычны момант, бо дэкор атыку быў цалкам страчаны яшчэ за савецкім часам.
Мы аднаўляем Палац у такім выглядзе, ў якім яго планавалі і будавалі гаспадары!», – напісаў Пётр Кузняцоў.
Нагадаем, што палац Горватаў быў выкуплены ў 2020 годзе ТАА «Над Прыпяццю», заснавальнікамі якога з’яўляюцца Андрэй Горват, Аляксандр Баранаў і Пётр Кузняцоў. Цяпер адбываецца чарговы этап рэстаўрацыі будынка.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram