Скриншот видео t.me/pressmvd
У Мінску супрацоўнікі наркакантролю сумесна з ДАІ і кінолагамі затрымалі 43-гадовага мясцовага жыхара, які ўвёз у Беларусь буйную партыю наркотыкаў.
Як паведамілі ў МУС, у арандаваным мужчынам памяшканні, якое ён выкарыстоўваў як офіс для сваёй афіцыйнай працы, былі выяўленыя амфетамін і какаін агульнай вагой больш за 1,5 кг. Частку наркотыкаў мужчына ўжо расфасаваў на невялікія дозы для далейшага продажу, але раскласці па тайніках не паспеў.
Паводле сцвярджэння МУС, затрыманы сам ужываў наркотыкі.
Следчыя распачалі крымінальную справу. Кур’еру можа пагражаць да 15 гадоў пазбаўлення волі.