У МУС Беларусі прадставілі паліцэйскага аташэ Грузіі

Пасол Грузіі Гіоргі Саганелідзэ прадставіў у Міністэрстве ўнутраных спраў Беларусі паліцэйскага аташэ Давіда Атабегашвілі, які адказвае за сувязь з праваахоўнымі органамі.

Кіраўнік МУС Іван Кубракоў заявіў, што сустрэча павінна надаць новы імпульс супрацоўніцтву паміж сілавымі ведамствамі дзвюх краін. У якасці прыкладу ўзаемадзеяння ён прывёў сённяшнюю дэпартацыю з Грузіі ў Беларусь чалавека, якога вышуквалі па падазрэнні ва ўчыненні нарказлачынстваў.

“У нас ёсць добрыя напрацоўкі па супрацьдзеянні экстрэмізму і тэрарызму, іншых напрамках службовай дзейнасці, і мы гатовыя падзяліцца досведам і, вядома, аказаць садзейнічанне ў наведванні знакавых месцаў нашай краіны”, – заявіў ён.

Грузінскія прадстаўнікі заявілі пра гатоўнасць развіваць партнёрскія адносіны па пазначаных напрамках, паведамілі ў прэс-службе МУС.

Фота: t.me/pressmvd
🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!