У Мядзелі згарэла “шаўрма з крэветкамі”

У Мядзелі ратавальнікі ліквідавалі пажар ва ўстанове грамадскага харчавання. Павільён прапаноўваў шаурму з крэветкамі і іншыя стравы падобнага кшталту.

Ратавальнікі, прыбыўшы на вуліцу Юбілейную, выявілі задымленне ў гандлёвай зале. Пажар быў ліквідаваны. Ніхто не пацярпеў.

Прычына ўзгарання высвятляецца.

Фота: МНС
Фота: МНС
Фота: МНС
Фота: МНС
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!