У Мінску завяршылі будаўніцтва новага Нацыянальнага музея

Будаўнічыя работы ў будынку Нацыянальнага музея на вуліцы Арлоўскай у Мінску завершаны. У «Мінскбудзе» заявілі, што будынак узвялі за 17 месяцаў замест прадугледжаных нарматывамі 27 месяцаў.

Генеральным падрадчыкам праекта выступіў філіял БУ-7 трэста №4.

Цяпер памяшканні прыбіраюць і перадаюць эксплуатацыйнай арганізацыі. Наступным этапам стане афармленне музейных залаў і размяшчэнне экспанатаў. У работах задзейнічаны больш за 80 спецыялістаў УП «Мастацкі камбінат».

Фота: t.me/minskstroybelarus
Фота: t.me/minskstroybelarus
Фота: t.me/minskstroybelarus
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!