У Мінску разам з бальніцамі і школамі “замініравалі” Міністэрства абароны

Паводле інфармацыі Reform.news, сёння з-за паведамлення пра мініраванне эвакуіравалі супрацоўнікаў Мінабароны Беларусі з будынка па адрасе Азгура, 4 у Мінску.

Мяркуючы па адкрытых крыніцах, гэта 3-ці корпус Міністэрства абароны Беларусі. Па адрасе пазначаныя «Інстытут Ваенпраект» і Упраўленне адміністрацыйна-гаспадарчага забеспячэння цэнтральных органаў ваеннага кіравання.

Крыніца Reform.news настойвае, што ў будынку размяшчаюцца таксама структуры Генеральнага штаба МА Беларусі.

Афіцыйна пра атрыманне паведамлення ўлады не паведамлялі. Вядома, што сёння ў Мінску «замініравалі» медыцынскія і навучальныя ўстановы. Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, былі атрыманыя электронныя паведамленні пра закладзеныя выбуховыя прылады. Яны аказаліся ілжывымі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!