У Мінску на двух маршрутах запусцяць аплату праезду па QR-кодзе

З 6 лістапада 2026 года пасажыры аўтобуса №1 і тралейбуса №1 у Мінску змогуць аплачваць праезд па QR-кодзе праз мабільную праграму M-Belarusbank, паведамілі ў «Мінсктрансе».

Для аплаты неабходна знайсці налепку з QR-кодам у салоне транспарту, адкрыць праграму M-Belarusbank, перайсці ў раздзел «Плацяжы» і выбраць пункт «Аплата па QR-кодзе». Пасля гэтага трэба адсканаваць код і завяршыць плацеж.

Пацвердзіць аплату праезду кантралёру можна з дапамогай электроннага білета ў праграме. Ён даступны ў меню «Журнал» або «Апошнія плацяжы».

Скрыншот: t.me/minsktrans_live