Скриншот видео
У мінскім метро затрыманы мужчына, у сумцы якога знаходзіліся два пісталеты. Пра гэта паведамілі ў службе аховы сталічнай падземкі.
“Падчас агляду ручной паклажы на экране рэнтген-сканара выразна праявіліся сілуэты адразу двух пісталетаў. Інспектар службы бяспекі неадкладна скарыстаўся трывожнай кнопкай”, — гаворыцца ў паведамленні.
На месца прыбыў нарад міліцыі і затрымаў мужчыну. Затрыманы сцвярджаў, што абодва пісталеты з’яўляюцца пнеўматычнымі.
Праводзіцца праверка.