Некалькі прафесій прыбралі з пераліку для спрошчанага працаўладкавання замежнікаў з-за іх незапатрабаванасці. Так змены на 2027 год у эфіры СТБ патлумачыў начальнік галоўнага ўпраўлення палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Максім Фларынскі.
Нагадаем, пастанова з абноўленым пералікам была прынята міністэрствам у пачатку кастрычніка. З яго выключылі манцёраў пуці, акушэрак і фельчараў.
«На сёння мы сфарміравалі пералік, зыходзячы з патрэбы наймальнікаў у кадрах, а таксама патрэбы саміх работнікаў, гэта значыць замежных работнікаў па канкрэтнай прафесіі. З пастановы на 2027 год мы выключылі з пераліку манцёра пуці, акушэрку або фельчара, таму што яны былі не запатрабаваныя з боку замежных грамадзян. Уключылі туды трактарыста, аператара птушкафермаў і вадзіцеля пагрузчыка, якія на сёння запатрабаваныя на рынку працы», – сказаў Фларынскі.
Пры гэтым уладкавацца па гэтых спецыяльнасцях замежнікі могуць, але для гэтага працадаўцу спатрэбіцца аформіць спецыяльны дазвол.
Паводле даных МУС, за дзевяць месяцаў гэтага года ў Беларусь на працу прыехалі больш за 40 тыс. замежнікаў. Больш за ўсё сярод іх грамадзян Туркменістана.