У Магілёве сужэнцы спрабавалі абмяняць падробленыя вадзіцельскія пасведчанні

У Магілёве сямейная пара звярнулася ў ДАІ для замены вадзіцельскіх пасведчанняў са скончаным тэрмінам дзеяння. Аднак падчас праверкі высветлілася, што прад’яўленыя дакументы падробленыя.

Як паведамілі ва УДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама, сужэнцы прыйшлі ў міжраённы экзаменацыйны аддзел ДАІ з заявамі аб замене вадзіцельскіх пасведчанняў. Падчас стандартнай праверкі ў супрацоўнікаў узніклі сумненні ў сапраўднасці дакументаў. Пры больш дэталёвым вывучэнні з выкарыстаннем спецыяльных тэхнічных сродкаў было ўстаноўлена, што пасведчанні маюць прыкметы падробкі. Акрамя таго, звесткі пра іх адсутнічаюць у базах даных выдадзеных дакументаў.

Па гэтым факце праводзіцца праверка.

Скрыншот відэа t.me/uvdmogilev