Фото: Нацполиция Украины
У Дарніцкім раёне Кіева паліцыя і ДСНС праводзяць аперацыю па размініраванні балістычнай ракеты, якая не разарвалася. Яна была выяўлена сярод жылых дамоў.
Сёння ўначы РФ у чарговы раз атакавала Украіну балістычнымі, крылатымі і супрацькарабельнымі ракетамі, а таксама 130 ударнымі беспілотнікамі, у тым ліку 46 рэактыўнымі. Асноўнымі напрамкамі ўдару былі Кіеўская, Харкаўская, Палтаўская і Днепрапятроўская вобласці.
Паводле даных Паветраных сіл УСУ, былі збітыя 5 балістычных ракет, 39 крылатых ракет і 117 беспілотнікаў.
Зафіксаваныя траплянні ракет і дронаў у 18 месцах, а таксама падзенне абломкаў у 5 лакацыях.
У Кіеве ў выніку начных удараў загінулі два чалавекі. Узнік пажар на тэрыторыі гаражнага кааператыва. Там і выявілі целы двух загінулых.
У Прылуках Чарнігаўскай вобласці разбураны шматпавярховы жылы дом. Ёсць інфармацыя пра двух загінулых. Ідзе разбор завалаў.