У Касцюковічах кіроўца-бяспраўнік трапіўся з 2,3 праміле

У Касцюковічах супрацоўнікі ДАІ спынілі 27-гадовага мясцовага жыхара, які кіраваў аўтамабілем KIA ў стане алкагольнага ап’янення. Пра нецвярозага кіроўцу паведамілі па нумары 102.

Агляд паказаў 2,3 праміле этылавага спірту ў яго арганізме. Акрамя таго, высветлілася, што мужчына ніколі не атрымліваў вадзіцельскага пасведчання.

Парушальніка аштрафавалі на 200 базавых велічынь (9000 рублёў) і наклалі забарону на атрыманне правоў на 5 гадоў, паведамілі ва УДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.