У гомельскай гімназіі адкрылі атамны клас

У гомельскай гімназіі №51 адкрылі першы атамны клас. Ён стаў магчымы дзякуючы пагадненню паміж гімназіяй, БелАЭС і ГДТУ імя П. В. Сухога.

Як паведамляе на БелАЭС, навучэнцы класа змогуць праходзіць практыку ў лабараторыях і на самой станцыі.

Заняткі будуць праходзіць у кабінеце інфарматыкі для навучэнцаў класаў інжынернай накіраванасці. Сіламі БелАЭС у рамках супрацоўніцтва кабінет цалкам аснашчаны сучасным абсталяваннем.

Фота: БелАЭС
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!