Фото: facebook.com/belgosstrakh
На сайце «Белдзяржстраху» часова недаступныя асабістыя кабінеты кліентаў. Пра гэта гаворыцца ў аб’яве кампаніі на фоне паведамленняў у Threads пра магчымую ўцечку персанальных даных.
Times.by звярнуўся па каментарый у «Белдзяржстрах».
“У інфармацыйна-даведачным цэнтры кампаніі заявілі, што паведамленні пра ўзлом – непацверджаная інфармацыя. Акрамя таго, там дадалі, што ў іх няма ніякіх звестак пра ўцечку даных кліентаў”, – піша рэсурс.
На сайце «Белдзяржстраху» паведамляецца пра правядзенне тэхнічных работ.
“Увага! У сувязі з правядзеннем тэхнічных работ асабісты кабінет страхавальніка, афармленне анлайн-заявак на арганізацыю медыцынскай дапамогі па ДМС часова недаступныя. Пра аднаўленне працы будзе паведамлена дадаткова. Прыносім прабачэнні за часовыя нязручнасці!” – гаворыцца ў аб’яве.