У Беларусі зноў будзе працаваць ваенны аташэ з Венесуэлы

Мінабароны акрэдытавала новага ваеннага аташэ Венесуэлы. Ім стаў дывізіённы генерал Рафаэль Серпа Самбрана.

Як патлумачылі ў міністэрстве, венесуэльскі ваенны дыпламат зноў будзе працаваць у Беларусі на пастаяннай аснове пасля працяглага перапынку.

Падчас акрэдытацыйнай сустрэчы абмяркоўваліся “перспектывы аднаўлення інтэнсіўнага ўзаемадзеяння паміж абароннымі ведамствамі дзвюх краін”, узгоднены шэраг двухбаковых мерапрыемстваў на 2027 год.

Фота: Мінабароны
Фота: Мінабароны
Фота: Мінабароны