У Беларусі знізілі гранічныя цэны на яблыкі

У Беларусі знізілі гранічныя рознічныя цэны на свежыя яблыкі ўраджаю 2026 года, якія будуць паступаць у крамы са стабілізацыйных фондаў у рамках дзяржаўнага заказу. Як паведамілі ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ), цяпер максімальная цана складзе 3,71 рубля за кілаграм замест ранейшых 4,80 рубля.

Новыя абмежаванні ўстаноўлены на міжсезонны перыяд, які працягнецца з 15 лістапада 2026 года па 30 красавіка 2027 года.

Паводле даных МАРГ, на 13 лістапада стабілізацыйныя фонды былі запоўненыя гароднінай «баршчовага набору» і яблыкамі на 99,9% ад запланаванага аб’ёму. Тэрмін закладкі прадукцыі ўстаноўлены да 15 лістапада 2026 г.