У Беларусі за датычнасць да нарказлачынстваў затрыманыя 84 замежнікі. Пра гэта на канферэнцыі краін ШАС «За мір без наркотыкаў» у Бішкеку паведаміў начальнік аддзела аналітычнай разведкі Галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі МУС Беларусі Валерый Рабцаў.
Як піша АКИpress, Рабцаў заявіў, што з 84 замежнікаў, затрыманых у сувязі з наркатрафікам, 69 чалавек з’яўляюцца грамадзянамі краін СНД, у тым ліку Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Казахстана, Узбекістана і Кыргызстана.