У Беларусі з лютага павялічацца «ўзроставыя» даплаты да пенсій

У Беларусі з лютага павялічацца так званыя «ўзроставыя» даплаты да пенсій — выплаты, якія атрымліваюць людзі ва ўзросце 75 гадоў і старэй. Павышэнне складзе 1,2% і закране амаль 560 тысяч пенсіянераў, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Памер даплат будзе залежаць ад узросту і наяўнасці інваліднасці. Так, выплаты для грамадзян ва ўзросце ад 75 да 79 гадоў складуць 93,18 рубля ў месяц, а пры наяўнасці інваліднасці I групы — 217,42 рубля. Для асоб 80 гадоў і старэй даплата з улікам надбаўкі на догляд складзе 186,36 рубля, а пры інваліднасці I групы — 248,48 рубля.

Выдаткі на «ўзроставыя даплаты» ў 2026 годзе складуць, паводле ацэнкі, больш за 980 млн рублёў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!