У Беларусі ўступіў у сілу закон аб штрафах для аператараў за якасць сувязі

У Беларусі ўведзена адміністрацыйная адказнасць для мабільных аператараў за якасць сувязі. Адпаведныя папраўкі ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях уступілі ў сілу сёння, нагадалі ў Міністэрстве сувязі.

Максімальныя штрафы для юрыдычных асоб прадугледжаны да 1000 базавых велічынь. На дадзены момант гэта 45 тыс. рублёў.

Кантраляваць якасць будзе БелДІЭ, а ўсе даныя аб парушэннях збіраюць у сістэме «ХВАЛЯ» (хваля.бел).

Спачатку БелДІЭ будзе выстаўляць аператарам прэтэнзіі. Калі недахопы не будуць ліквідаваныя, іх могуць аштрафаваць.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!