У Беларусі рэзка падаражэе кніга заўваг і прапаноў

Міністэрства фінансаў Беларусі вырашыла рэзка павялічыць памер платы за кнігу заўваг і прапаноў.

Сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікаваная пастанова Мінфіна №63 ад 9 лістапада, якой памер платы за кнігу ўстаноўлены ў 12 рублёў. Дакумент уступае ў сілу пасля апублікавання.

Дагэтуль за кнігу плацілі 5,5 рубля. Такі памер платы дзейнічаў з 1 ліпеня 2019 года.