У Беларусі прапануецца ўвесці ліцэнзаванне дадатковай адукацыі для дзяцей

У Беларусі прапануецца ўвесці ліцэнзаванне дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, мантажу і абслугоўвання дамафонаў. Гэта прадугледжана праектам змяненняў у закон аб ліцэнзаванні, які разглядаўся сёння ў Аляксандра Лукашэнкі.

Адкрываючы нараду, ён у чарговы раз падкрэсліў, што ліцэнзаванне не з’яўляецца самамэтай.

“У аснове ляжыць дазвол. Ёсць ліцэнзія – іду працую. Могуць быць і абмежаванні. Неабходна разумець, што калі мы гаворым пра абмежаванні, то яны з’яўляюцца вымушанымі і павінны быць накіраваныя на карысць, а не на шкоду.

Ліцэнзаванне – не самамэта. Зарэгуляваць можна любы від дзейнасці. Але залішнія бар’еры, недастаткова ўзважаныя рашэнні, нават недапрацаваныя фармулёўкі могуць вельмі неспрыяльна адбіцца як на людзях, так і на эканоміцы”, – сказаў ён.

Ён адзначыў, што ў адукацыі працягваецца даналаджванне рэгулявання.

“Мы паслядоўна на працягу шэрагу гадоў даналаджваем дзяржаўнае рэгуляванне адукацыйнай дзейнасці.

Падкрэслю, даналаджваем, а не закручваем гайкі, як часам спрабуюць гэта падаць нядобрасумленныя СМІ або псеўдаэксперты, якія ўцяклі за мяжу. Ні ў якім разе не трэба залішне глядзець па баках. Трэба рабіць тое, што выгадна для нашай дзяржавы. Вядома, меркаванні мы будзем заўсёды ўлічваць.

Асноўнае патрабаванне ў гэтым пытанні – абараніць нашых дзяцей ад усякага роду прайдзісветаў, забяспечыць роўныя ўмовы працы як для дзяржаўных, так і для прыватных суб’ектаў”, – сказаў ён, дадаўшы, што дзяржаваўтваральную сферу адукацыі будуць рэгуляваць з улікам нацыянальных інтарэсаў, як бы гэта каму ні падабалася.

Пытанне аб ліцэнзаванні мантажу дамафонаў выклікала ў Лукашэнкі менш сумненняў. Аднак ён пацікавіўся, ці змогуць усе абслуговыя арганізацыі хутка выканаць ліцэнзійныя патрабаванні і як гэта адаб’ецца на кошце паслуг.

“Ці змогуць там своечасова выканаць усе неабходныя патрабаванні і атрымаць ліцэнзіі? Ці не прывядзе ўсё гэта да перабояў у аказанні паслуг і іх падаражання для насельніцтва?” – спытаў ён.

Яшчэ адна прапанова датычыцца патрабаванняў да работнікаў прыватных клінік.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!