У Беларусі працягваецца конкурс «Вобраз Беларусі. Позірк і адкрыццё». Пачаўся этап галасавання. Журы конкурсу адабрала 20 выяў, якія размешчаны на сайце Нацыянальнага агенцтва па турызме.
Цяпер за іх могуць прагаласаваць усе ахвочыя. Вынікі конкурсу падвядуць у канцы года. Пры гэтым будуць сумавацца балы, атрыманыя ад журы і падчас народнага галасавання.