Отряд народного ополчения Гливинском сельском исполнительном комитете на учениях. Фото: Ян Горбанюк, «Ваяр»
У Беларусі плануюць стварыць больш за тысячу атрадаў народнага апалчэння. Пра гэта паведамілі ў праграме «Навіны 24 гадзіны» на СТБ.
“Практычная падрыхтоўка добраахвотнікаў ідзе бесперапынна. На вучэннях байцы народнага апалчэння адпрацоўваюць барацьбу з дыверсантамі, ахову жылых кварталаў, вучацца абыходзіцца са зброяй і асвойваюць тыя ж беспілотнікі”, – заявілі ў сюжэце.
“У склад атрадаў народнага апалчэння могуць быць залічаны добраахвотнікі з ліку грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян, асоб без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і здольныя па сваіх асабістых якасцях і стане здароўя выконваць задачы народнага апалчэння. Непасрэднае кіраўніцтва атрадамі народнага апалчэння пры выкананні імі задач ажыццяўляюць тэрытарыяльныя органы ўнутраных спраў”, – сказаў начальнік упраўлення мабілізацыйнай падрыхтоўкі, забеспячэння тэрытарыяльнай і грамадзянскай абароны МУС Беларусі Руслан Мамедаў.
Нагадаем, на мінулым тыдні Аляксандр Лукашэнка заявіў, што атрады народнага апалчэння павінны быць створаны ў кожным сельсавеце. Паводле яго задумы, яны стануць асновай сістэмы абароны на мясцовым узроўні, а ў выпадку ваенных дзеянняў змогуць пашырацца.
Паводле яго слоў, менавіта сельсаветы павінны стаць базай для апалчэння.
«Гэта ў самым нізе народнае апалчэнне. Далей тэрытарыяльная абарона — абарона інфраструктурных аб’ектаў. Народнае апалчэнне, тэрытарыяльная абарона і наверсе армія. Натуральна, уся гэтая структура пад камандаваннем прэзідэнта», — растлумачыў ён ваенную арганізацыю ў краіне.