Посевная. Фото: Reform.by
У Беларусі плануюць пасеяць амаль 2 млн га азімых збожжавых і крыжакветных. Мінсельгасхарч зацвердзіў план восеньскіх палявых работ.
Агульная плошча азімай сяўбы складзе 1,957 млн га. На долю збожжавых прыйдзецца 1,5 млн га, у тым ліку плануецца пасеяць 232,5 тыс. га жыта, 678,3 тыс. га пшаніцы, 331,2 тыс. га трыцікале, 258,4 тыс. га ячменю. Таксама будзе пасеяна 456,5 тыс. га рапсу.
Для правядзення работ у жніўні-кастрычніку спатрэбіцца 252 тыс. т дызельнага паліва і 16,2 тыс. т бензіну.