У Беларусі ўносяць змены ў закон аб знешняй працоўнай міграцыі

Палата прадстаўнікоў у першым чытанні прыняла законапраект «Аб змяненні Закона «Аб знешняй працоўнай міграцыі».

Як паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў, кадравыя агенцтвы цяпер будуць абавязаныя весці строгі ўлік работнікаў і даваць справаздачу перад МУС. Таксама ўводзіцца забарона на падмену працоўных дагавораў грамадзянска-прававымі пры прыёме на працу замежнікаў.

“У мэтах недапушчэння невыканання правоў працоўных імігрантаў прапануецца забараніць, каб яны выконвалі абавязкі для трэціх асоб, гэтак жа як і самім працоўным імігрантам – забараніць працаўладкаванне альбо выкананне іншых абавязкаў, па якіх ім быў дадзены дазвол для працаўладкавання, у трэціх асоб”, – растлумачыў член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Павел Папко, які прадстаўляў законапраект.

Акрамя таго, праект прадугледжвае:

  • вызначэнне парадку дзейнасці агенцтваў па падборы персаналу;
  • змяненне паўнамоцтваў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ў галіне знешняй працоўнай міграцыі;
  • карэкціроўку ўмоў ажыццяўлення працоўнымі імігрантамі працоўнай дзейнасці;
  • удакладненне пераліку катэгорый замежнікаў, у дачыненні да якіх наймальнікі вызваляюцца ад атрымання спецыяльнага дазволу на права занятку працоўнай дзейнасцю ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама падстаў для анулявання такога спецыяльнага дазволу.