Фото: пресс-служба правительства Беларуси.
Савет міністраў перагледзеў умовы дзяржаўнай падтрымкі, якую можа атрымаць бізнес, што стварае працоўныя месцы для людзей з інваліднасцю. Адпаведная пастанова прынята сёння.
У адпаведнасці з ёй бізнес зможа атрымаць кампенсацыю выдаткаў на стварэнне такіх працоўных месцаў у памеры толькі 50% ад іх сумы. Цяпер кампенсуецца 100%. Такім чынам, дзяржпадтрымка скарачаецца ўдвая.
Адначасова ўстанаўліваецца патрабаванне да ўзроўню аплаты працы на працоўным месцы, якое ствараецца для чалавека з інваліднасцю. Яна павінна складаць не ніжэй за 150% мінімальнага заробку.
“Умова для атрымання бюджэтнага фінансавання зыходзячы з долі працуючых людзей з інваліднасцю – не менш за 3% (у цяперашні час фінансаванне выдзяляецца, калі колькасць новых працоўных месцаў, якія плануецца стварыць, перавысіць 3%). Указаная ўмова не будзе распаўсюджвацца на выпадкі стварэння працоўных месцаў для людзей з інваліднасцю ў сельскай мясцовасці і ў гарадах з колькасцю насельніцтва да 20 тыс. чалавек”, – дадалі ў прэс-службе.
Пастанова прынята ў мэтах павышэння эфектыўнасці выкарыстання бюджэтных сродкаў, якія выдзяляюцца на стварэнне працоўных месцаў для людзей з інваліднасцю.