Фото: t.me/gpkgovby
На ўчастку Гомельскай памежнай групы 27 мая ўрачыста адкрылі новы комплекс памежнай заставы «Камарын». На цырымоніі прысутнічалі першы намеснік старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэта Андрэй Філатаў, намеснік старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта Андрэй Бараноўскі, старшыня Брагінскага райвыканкама Сяргей Карпенка, ветэраны памежнай службы і атрад «Юныя сябры памежнікаў».
“Створаныя ўмовы дазволяць памежнікам павысіць эфектыўнасць выканання задач па ахове дзяржаўных рубяжоў”, – заявілі ў прэс-службе Дзяржпамежкамітэта Беларусі.