У беларуса на польскай мяжы знайшлі схованку з фарсункамі для паліву

Брэсцкія мытнікі выявілі каля 100 фарсунак для паліву ландшафту, якія 56-гадовы грамадзянін Беларусі схаваў у аўтамабілі пры ўездзе з Польшчы, паведамляе ДМК.

Мужчына ехаў праз пункт пропуску «Брэст» і заявіў, што не вязе тавары, якія падлягаюць дэклараванню, і выбраў зялёны калідор. Падчас дадатковага дагляду фарсункі выявілі пад верхняй накрыўкай панэлі аўтамабіля і абіўкай пасажырскага сядзення. Іх кошт ацэньваецца прыкладна ў 5 тысяч рублёў.

Тавар і аўтамабіль канфіскавалі да рашэння суда. У дачыненні да кіроўцы распачаты адміністрацыйны працэс паводле ч. 2 арт. 15.1 КаАП. Яму можа пагражаць штраф да 30 базавых велічынь з магчымай канфіскацыяй тавару і аўтамабіля.

Акрамя таго, мытня ўстанавіла, што мужчына ўвозіў запчасткі і тэхніку коштам больш за 1000 еўра, што вышэй за норму бяспошліннага ўвозу. За гэтае парушэнне яго таксама прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці.

Фота: ДМК
Фота: ДМК