Фото: Nate Johnston /unsplash.com
У Беларусі ў студзені-верасні на працу прыехаў 47 961 замежнік. Такія даныя па выніках трох кварталаў апублікавала МУС краіны. Іх колькасць за трэці квартал вырасла на 17,6 тыс. чалавек, вынікае з міліцэйскай статыстыкі.
Найбольш шматлікай групай працоўных мігрантаў застаюцца грамадзяне Туркменістана — 20 430 чалавек (+6785 чалавек за трэці квартал). Далей ідуць грамадзяне:
Пакістанскіх рабочых у Беларусі налічвалася 356 чалавек, што на 154 больш, чым па выніках першага паўгоддзя.
Пры гэтым на працу без спецыяльных дазволаў прыехалі 34 343 чалавекі (+12 687 за трэці квартал). Без дазволаў па прафесіях рабочых паводле зацверджанага пераліку працавала 20 250 чалавек, а служачых — 557 чалавек. Найбольш запатрабаванымі прафесіямі былі кіроўца аўтамабіля (2614), кухар (2684), жывёлавод (2029), бетоншчык (1553), муляр (1509), рабочы па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў (1681), тынкоўшчык (1602). Сярод служачых больш за ўсё інжынераў (159) і інжынераў-праграмістаў (112)
Па спецыяльных дазволах у краіну прыехалі 13 618 чалавек, у тым ліку за трэці квартал – 4909 чалавек.
У першым паўгоддзі за межы краіны па зарэгістраваных працоўных дагаворах выехаў 1661 грамадзянін Беларусі. Найбольш папулярнымі напрамкамі для выезду былі Польшча, Расія і ЗША. Пры гэтым калі ў Польшчу і РФ выязджалі ў асноўным уладальнікі рабочых прафесій, то ў ЗША — работнікі сферы абслугоўвання і гандлю.