Фото: пресс-служба УВД Миноблисполкома.
У Бараўлянах завяршыліся пошукі двух выхаванцаў «SOS-Дзіцячай вёскі Бараўляны» — хлопчыкаў 12 і 10 гадоў. Дзяцей знайшлі раніцай 20 верасня каля аўтазаправачнай станцыі, паведаміла прэс-служба УУС Мінаблвыканкама.
Паводле інфармацыі міліцыі, яшчэ да сыходу хлопчыкі расказвалі аднагодкам пра свае планы. Каля 17:00 19 верасня яны з’ехалі на веласіпедах, пасля чаго пачаліся іх пошукі.
Для каардынацыі аперацыі быў разгорнуты сітуацыйны штаб. У пошуках удзельнічалі супрацоўнікі міліцыі і МНС, вайскоўцы і валанцёры. Былі задзейнічаныя службовыя сабакі, беспілотнікі і іншая тэхніка.
Каля 7:35 міліцыянер-вадзіцель аўтазака канвойнага падраздзялення ізалятара часовага ўтрымання міліцыі грамадскай бяспекі Мінскага РУУС Канстанцін Дуброва заўважыў дзяцей каля АЗС. У гэты момант яны выходзілі з ляснога масіву.
Хлопчыкаў перадалі спецыялістам. Паводле інфармацыі міліцыі, з імі ўсё добра.