У “Банка БелВЭБ” адбыўся тэхналагічны збой

Беларускі “Банк БелВЭБ” сёння раніцай паведаміў пра тэхналагічны збой. Ён закрануў сістэму дыстанцыйнага абслугоўвання.

“У цяперашні час назіраюцца збоі ў працы сістэм дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання. Спецыялісты банка робяць усё магчымае для аператыўнага вырашэння праблемы”, – праінфармавалі ў банку.

Прычыны збою не ўказваюцца.

Дапоўнена 8:40

“Банк БелВЭБ” паведаміў пра ліквідацыю збою. Усе сэрвісы функцыянуюць у штатным рэжыме.