Фото: СК
Следчы камітэт высвятляе абставіны гібелі трох работнікаў «Калінкавічаводаканала».
Як паведамілі ў СК, здарэнне адбылося 1 верасня. Брыгада прадпрыемства праводзіла планавае абслугоўванне каналізацыйна-помпавай станцыі. Работнікі ачышчалі размешчаныя ў каналізацыйнай шахце са сцёкавымі водамі «кошыкі-пасткі» ад бытавога смецця.
У будынку станцыі знаходзіліся 44-гадовы начальнік участка і два слесары (43 і 37 гадоў). Яны перасталі выходзіць на сувязь. Калега, які прыехаў на месца, выявіў у памяшканні асабістыя рэчы работнікаў, а ў «калодзежы» – ліхтарык, які плаваў. Ён далажыў начальству. На месца выклікалі ратавальнікаў, якія дасталі целы трох работнікаў.
Следчыя абследавалі месца здарэння. Для правядзення даследаванняў з шахты адабраныя пробы паветра і ўзоры сцёкавых вод. Канфіскаваная дакументацыя па ахове працы і тэхніцы бяспекі. Для ўстанаўлення дакладнай прычыны смерці работнікаў прызначаныя судова-медыцынскія экспертызы.